"Агульная дыктоўка" па беларускай мове пройдзе ў Мінску 2 чэрвеня

Источник материала:  
25.05.2018 14:32 — Разное

Жадаючыя праверыць сваю пісьменнасць змогуць зрабiць гэта 2 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску.

"Агульная дыктоўка" па беларускай мове пройдзе на Беларусі другі раз. У мінулым годзе ў ёй прынялі ўдзел амаль 200 чалавек.

Сёлета "Агульная дыктоўка" набывае статус нацыянальнай, а яе трансляцыя для тых, хто не здолее прыехаць у аўдыторыю Нацыянальная бібліятэкі, адбудзецца на Першым канале Нацыянальнага радыё і ў інтэрнэце.

Пачатак дыктоўкі – 12.20. Аднак жадаючых прыняць у ёй удзел запрашаюць у бібліятэку (уваход з боку рэстарана "Явар") не пазней чым у 11.30. За гэты час усе ўдзельнікі дыктоўкі пройдуць неабходную рэгістрацыю. Таксама можна зарэгістравацца для ўдзелу ў "Агульнай дыктоўцы" праз інтнэрнэт.

Тэкст абраны адмыслова да 400-годдзя першага беларускага буквара. Чытаць яго будзе Руся – cпявачка, акторка беларускага дубляжу, "голас беларускай чыгункі", трэнерка па пастаноўцы голасу.

←В Германии произошла авария с участием четырёх фур

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика