Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта
* * *
Жыхар Смаргоні паблізу дома па вул. Камсамольскай пабіў пенсіянера, пашкодзіў яго веласіпед.
* * *
Прыцягнуты да крымінальнай адказнасці мужчына прадаў маё-масць, якая была арыштавана.
* * *
Пракуратура раёна ўзбудзіла крымінальную справу супраць індывідуальнага прадпрымальніка. Ён кіраваў аўтамабілем “Хюндай” і пры павароце налева наехаў на пешахода, які пераходзіў праезную частку вуліцы па пешаходным пераходзе.
* * *
Раней судзімы мясцовы жыхар паблізу дома па вул. Сініцкага ўкраў пакінуты пакет, у якім знаходзіўся мужчынскі і жаночы абутак. Яго ўладальнікі ў гэты час каталіся на роліках.
* * *
Мужчына з прылаўка ў гандлёвай зале магазіна “Родны кут” украў бутэльку гарэлкі “Святочная”.
* * *
Жыхары Маладзечна, якія знаходзіліся ў стане ап’янення, у залескім магазіне “Паланэз” укралі з халадзільнай вітрыны 4 бутэлькі піва. З хлопцамі была дзяўчына, якая размовамі адцягвала ўвагу прадаўца.
* * *
Узбуджана крымінальная справа супраць работнікаў мясцовай лабараторыі за фальсіфікацыю інфармацыі аб шкодных выкідах у атмасферу.
* * *
Узбуджана крымінальная справа супраць грамадзянкі Расіі, якую за незаконнае знаходжанне на тэрыторыі нашай краіны выслалі, але яна вярнулася зноў на Смаргоншчыну.
* * *
Узбуджана крымінальная справа за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў. У мужчыны знайшлі дома 3 патроны, якія былі годныя для стральбы.
* * *
З дачнага доміка ў садаводчым таварыстве, якое знаходзіцца паблізу Асінаўкі, нехта ўкраў тэлефонны тэрмінал.
Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.