Парадуюць талентамі
У нядзелю, 27 мая, у раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбудзецца вялікі справаздачны канцэрт дзіцячых калектываў раённага Дома культуры.
У ім прымуць удзел узорныя вакальная студыя «Юніта» і цыркавая — «Каскад», танцавальныя калектывы, тэатр рук і іншыя. У рамках канцэрта пройдзе дабрачынная акцыя «Я дару сваю цацку». Юныя артысты прынясуць іх з сабою і пакінуць у спецыяльнай скрыні. Да акцыі могуць далучыцца і гледачы. Імя кожнага, хто ахвяруе цацку, будзе прымацавана да вялікага імправізаванага сэрца, а ўсе сабраныя ў Міжнародны дзень абароны дзяцей цацкі перададзім у дзіцячы прытулак Сацыяльна-педагагічнага цэнтра, а таксама дзецям з малазабяспечаных сем’яў, дзецям-сіротам.
Пачатак у 14.00. Уваход свабодны. Чакаем дзяцей, бацькоў, дзядуляў, бабуль і проста нераўнадушных гледачоў.
Ала ЧАРНЮК, дырэктар раённага Дома культуры