Міжканфесійны лад — стабільнасці аснова

Источник материала:  
24.05.2018 — Разное

Пытанні развіцця этнаканфесійнай сферы на Чэрвеньшчыне абмеркаваны на выязной сесіі раённага Савета дэпутатаў.Міжканфесійны лад — стабільнасці аснова

Пачалася яна з наведвання рымска-каталіцкага касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Чэрвені. Яго настаяцель ксёндз Вячаслаў Дубавец у гутарцы з дэпутатамі і запрошанымі на сесію падкрэсліў, што дзяржава і царква аб’яднаныя адзіным клопатам – пра людзей. Пра ўзаемаразуменне паміж імі, згоду ў сем’ях, духоўны дабрабыт, здаровы і цвярозы лад жыцця.

Міжканфесійны лад — стабільнасці асноваУ прыватнасці, касцёл вучыць і заклікае вернікаў жыць па божых запаветах, падтрымлівае тых, каму маральна цяжка, дапамагае людзям знайсці сябе ў жыцці.

Тэму важнай ролі веры ў развіцці і выхаванні чалавека прадоўжыў падчас наведвання ўдзельнікамі сесіі царквы Святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна ў вёсцы Клінок яе святар айцец Аляксандр Кісялёў. Ён таксама распавёў аб тым, што царква падтрымлівае цесныя сяброўскія стасункі з Турэцкай базавай школай. Вучні з задавальненнем удзельнічаюць у царкоўных святах, адмыслова рыхтуюць да іх канцэртныя нумары.

Плянарнае пасяджэнне прайшло ў Смілавічах. Перад яго пачаткам дэпутаты даведаліся пра гісторыю стварэння музычнай гасцёўні Станіслава Манюшкі, пазнаёміліся з размешчанай тут музейнай экспазіцыяй, паслухалі музыку знакамітага земляка-кампазітара ў выкананні выхаванцаў мясцовай дзіцячай школы мастацтваў. Міжканфесійны лад — стабільнасці аснова

Аб узаемадзеянні органаў дзяржаўнай улады і рэлігійных арганізацый Чэрвеньшчыны распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

(Будзе дапоўнена)

Міжканфесійны лад — стабільнасці аснова Міжканфесійны лад — стабільнасці аснова Міжканфесійны лад — стабільнасці аснова

←Литовцы планируют избавиться от колейки на границе и модернизировать пункт пропуска Мядининкай

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика