Фотаработы Максіма Мікешына — на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Источник материала:  
24.05.2018 — Разное

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава фотапраекта «Я сэрцам бачу», які быў абвешчаны тэлеканалам «Беларусь 24» і прымеркаваны да Года малой радзімы. У праекце прымаюць удзел прафесійныя беларускія фатографы, якія ў сваіх работах паказалі ўнікальнае бачанне роднай краіны.

Фотаработы Максіма Мікешына — на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

У ходзе рэалізацыі праекта быў вылучаны шэраг лепшых работ 8-мі ўдзельнікаў для арганізацыі выставы ў Нацыянальнай бібліятэцы. У іх ліку — фотакарэспандэнт раённай газеты «Кіравец» Максім Мікешын, пяць творчых работ якога ўвайшлі ў экспазіцыю.
На працягу трох месяцаў любы жадаючы можа наведаць галерэю «Атрыум» у Нацыянальнай бібліятэцы і ўбачыць нашу краіну з абсалютна новых ракурсаў і бакоў: і з вышыні птушынага палёту і пад павелічальным шклом, усю прыгажосць прыроды, пачуцці і эмоцыі людзей, дзіўную архітэктуру і нават дзікую жывёлу ў іх натуральным асяроддзі.
На адкрыцці выставы выступілі першы намеснік дырэктара Нацыя­нальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, галоўны дырэктар тэлеканала «Беларусь 24» Аляксандр Мартыненка, адзін з удзельнікаў — вучоны-арнітолаг, рэжысёр дакументальнага кіно, фатограф Ігар Бышнёў, а таксама прызёр міжнароднага конкурсу «35Awards» у намінацыі «мабільная фатаграфія», фатограф Аляксандр Меклер. У сваёй прамове кожны з іх адзначыў важнасць і велізарную карысць падобнага праекта, паколькі людзі часам не заўважаюць той прыгажосці, якая хаваецца побач. Варта толькі паказаць яе і дапамагчы кожнаму палюбіць сваю радзіму ўсім сэрцам.
Юлія ЗАВіШАВА.
На здымку: Максім Мікешын падчас адкрыцця выставы.

←Ухудшение обстановки в Афганистане из-за активизации террористов угрожает странам ОДКБ - секретарь Совбеза РФ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика