У Германіі пабіліся беларускія кіроўцы, адзін з іх спаліў фуру (фота)
23.05.2018 12:51
—
Разное
Фота: moz.de
У Германіі пабіліся беларускія кіроўцы, адзін з іх спаліў фуру, інфармуе сайт moz.de. 39-гадовага грамадзяніна Беларусі затрымала нямецкая паліцыя. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення (1,89 праміле алкаголя).
Здарэнне адбылося ўвечары 19 траўня на аўтастаянцы ў нямецкім горадзе Шведт. Высветлілася, што зламыснік з нейкай прычыны напаў на двух беларускіх кіроўцаў (па адной з версій, спачатку яны сумесна распівалі спіртныя напоі, пакрыўдзілі свайго калегу, і ён адпомсціў). У яго руках была сякера. Калі калегі ўцяклі, п'яны хуліган нанёс шматлікія ўдары па грузавіку, а пасля падпаліў яго і кабіна цалкам згарэла. Страты склалі 100 тысяч еўра.