Конкурс піянерскіх брыгад на Чэрвеньшчыне

Источник материала:  
22.05.2018 — Разное

У сярэдняй школе №4 г. Чэрвеня адбыўся занальны тур абласнога этапу VI рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад «Запалі вогнішча дабра!». У ім прымалі ўдзел 25 агітбрыгад з г. Жодзіна, Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага, Вілейскага, Валожынскага, Лагойскага, Мінскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў.

Конкурс піянерскіх брыгад на Чэрвеньшчыне
Мерапрыемства было прымеркавана да 95-годдзя піянерскага руху і 100-годдзя камсамольскага руху. Ацэньвала выступленне агітбрыгад журы ў складзе Святланы Адамовіч, прарэктара па сацыяльнай і выхаваўчай рабоце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі; Святланы Ерашэнка, старшыні Мінскага абласнога Савета грамадскага аб’яднання «БРПА»; Кацярыны Нікіфаравай, старшыні Вілейскага раённага Савета ГА «БРПА».
Конкурс стаў сапраўдным святам для піянераў. Выступленні агітбрыгад у намінацыях «Азбука беларускага арнаменту», «4G: БРПА – БРСМ — новы фармат узаемадзеяння» і «Паглядзі на нас па-новаму» пераносілі ў гістарычнае мінулае піянерыі, з імклівай хуткасцю вярталі да спраў піянераў новага пакалення, распавядалі аб ідэалах і каштоўнасцях сучаснай арганізацыі. У сваіх выступленнях дзеці даказвалі, што цяперашнія піянеры гатовы да спраў на карысць Радзіме і людзям, да дабра і справядлівасці.
Музычным падарункам для ўдзельнікаў і гасцей конкурсу стала выступленне навучэнкі чэрвеньскай сярэдняй школы №4 Дар’і Баторшынай і педагога дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Чэрвеня Лізаветы Васінцавай. Педагог дадатковай адукацыі Дар’я Пуцейка запрашала ўсіх жадаючых прыняць актыўны ўдзел у акцыі «Марафон дабра» і захаваць пазітыўныя моманты сустрэчы на фотазоне, прысвечанай Году малой радзімы.
Па выніках занальнага тура агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад «Запалі вогнішча дабра!» пераможцамі сталі: у намінацыі «Азбука беларускага арнаменту» – піянерскія агітбрыгады з г. Жодзіна, Вілейскага, Мінскага, Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў; у намінацыі «4G: новы фармат узаемадзеяння» — піянерскія агітбрыгады з Крупскага і Маладзечанскага раёнаў; у намінацыі «Паглядзі на нас па-новаму» — піянерская агітбрыгада з Вілейскага раёна.
Свята атрымалася! Удзельнікі ў чарговы раз пацвердзілі вернасць гістарычным традыцыям, паказалі пераемнасць пакаленняў, адлюстравалі воблік сучаснай піянерскай арганізацыі.

Анастасія Лойка, старшыня Чэрвеньскага раённага Савета ГА «БРПА».
Фота аўтара

←Кубинские СМИ сообщили о смерти ещё одной женщины, выжившей в авиакатастрофе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика