Пад Баранавічамі "Аўдзі" пры ДТЗ павіс на парэнчах моста (фота)

Источник материала:  
21.05.2018 11:23 — Разное
Пад Баранавічамі "Аўдзі" пры ДТЗ павіс на парэнчах моста (фота)
Фота: gaibrest.by

ДТЗ з цяжкімі наступствамі адбылося а 5-й гадзіне раніцы 19 траўня ў Баранавіцкім раёне, паведамляе gaibrest.by

22-гадовы жыхар Баранавічаў на "Аўдзі 80" ехаў у напрамку Навагрудку. Кіроўца заснуў за рулём і на 26-м кіламетры аўтадарогі Р-5 "Баранавічы-Навагрудак-Іўе" з'ехаў у левы па ходзе руху кювет. Пры гэтым аўто ўрэзалася ў агароджу моста. Аўтамабіль перакуліўся і павіс на парэнчах.

Кіроўца ў выніку ДТЗ быў шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі.

Праводзіцца праверка.

←Заключено соглашение о сотрудничестве профсоюзов Гродно и Таджикистана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика