З маладым запалам

Источник материала:  
21.05.2018 — Разное

З маладым запалам

Штогадовы гарадскі турнір па валейболе сярод маладзёжных камандаў назваў арганізацыі, у якіх працуе самая спартыўная моладзь.

Гэта – філіял ВУ «Стоўбцыгаз», філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы і Стаўбцоўскія электрасеткі, якія па выніках спаборніцтва занялі першае, другое і трэцяе месцы адпаведна. На гэты раз не ўвайшлі ў тройку прызёраў, але таксама вылучаюцца моцнымі спартыўнымі традыцыямі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і мясакансервавы камбінат. У камандзе мясаперапрацоўшчыкаў выступала і адзіная на турніры дзяўчына – эканаміст Вольга Дударэвіч. Склад камандаў быў пераважна маладзёжны, але, з улікам вопыту ранейшых турніраў, дапускаўся ўдзел не больш за трох работнікаў ва ўзросце старэй за 31 год.      

– Турнір выдаўся гарачым. Некалькі сустрэч закончыліся з аднолькавым лікам, таму для вызначэння пераможцы былі арганізаваны дзве «лішнія» гульні, – расказала адна з арганізатараў, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская.

Таксама ў ліку арганізатараў папулярнага сярод працоўнай моладзі Стоўбцаў турніру – раённы камітэт БРСМ, дзіцячая юнацка-спартыўная школа Стаўбцоўскага раёна. На базе гэтай установы, у зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу, і праходзіў турнір. Суддзямі яго выступілі супрацоўнікі школы – інжынер Генадзь Макась і інструктар-метадыст Аляксандр Дзям’янка.    

Пераможца і прызёры маладзёжнага турніру па валейболе атрымалі дыпломы і спортінвентар у падарунак.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

←"Скоро все забудешь". Психолог о том, что можно, а что нельзя говорить людям, переживающим утрату

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика