Прадпрымальныя, заяўляйцеся!

Источник материала:  
19.05.2018 — Разное

Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, стартаваў Нацыянальны конкурс “Прадпрымальнік года”.

Конкурс праводзіцца сярод прадстаўнікоў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, доля дзяржавы ў статутным фондзе якіх не перавышае 50%. Прадпрымальнікі, што жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў аддзел эканомікі райвыканкама да 1 чэрвеня.

Падстаў для ўдзелу у конкурсе дастаткова. Перш за ўсё, каб атрымаць заслужанае прызнанне ўрада і дзелавой суполкі. Акрамя прэміі і прызоў можна атрымаць свабодны доступ да ўнікальных майстар-класаў, семінараў і кансалтынгавых паслуг ад прызнаных на міжнародным узроўні экспертаў. Яшчэ раз заявіць пра сябе і свой бізнес з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі.

Кансультацыі можна атрымаць у аддзеле эканомікі ў галоўнага спецыяліста Андрэя Ігаравіча Папко або по нумары 5-44-15, а таксама на сайце райвыканкама ў раздзеле “Эканоміка”. Дарэчы, удзел у конкурсе бясплатны.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

←Шило на мыло: правозащитники заявляют, что исключение из УК статьи 193.1 — недостаточный шаг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика