Военнослужащие Осиповичского гарнизона отправляются на «дембель»

Источник материала:  
18.05.2018 — Разное

“Звольніць у запас!”

Літаральна тыдзень таму шэраг маладых асіпаўчан атрымалі павесткі для праходжання тэрміновай службы. Але май – месяц важны не толькі для прызыўнікоў: амаль у тыя ж тэрміны ў арміі праходзяць і “выпускныя”.

Военнослужащие Осиповичского гарнизона отправляются на «дембель»

…Палова дзявятай раніцы. На пляцы – салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры. Для пэўнай колькасці ваеннаслужачых 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады гэта апошняя пастраенне. І нават невялікі дождж не псуе добры настрой: ужо хутка рэактыўшчыкі будуць дома і сустрэнуцца з роднымі і сябрамі. Гучыць загад аб звальненні – да вяртання дадому застаюцца лічаныя гадзіны або дні.


Военнослужащие Осиповичского гарнизона отправляются на «дембель»

– У ноч з серады на чацвер армейская служба завершылася для першай часткі тых, хто ідзе на “дзембель” — ўсяго іх больш за 60. Увогуле ж мерапрыемствы па дэмабілізацыі працягнуцца да 2 чэрвеня, – расказвае намеснік камадзіра 336 рэабр па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Аляксей Трэцьякоў. – У сераду на ўрачыстым пастраенні адзначылі каля паловы без пяці хвілін дэмабілізаваных. Напрыклад, некаторым былі аб’яўлены падзякі або ўручаны граматы за выдатную службу. Перадалі праз хлопцаў і падзячныя лісты на радзіму бацькам – таксама за тое, што ваеннаслужачыя добра сябе зарэкамендавалі.


Военнослужащие Осиповичского гарнизона отправляются на «дембель»

– Сам з Градзянкі, дома буду праз пару дзён, – дзеліцца радасцю радавы Мікіта Жаваронкаў. – Канечне, сумую па родных, сябрах. Але ж і служыць было цікава. Жыццё ў рэактыўшчыкаў насычанае. Бытавыя ўмовы таксама добрыя: тую ж казарму нядаўна адрамантавалі. Пашанцавала і ў тым, што ў мяне быў самы лепшы старшына – старшы прапаршчык Міхаіл Пінчук. Яму асабліва ўдзячны, бо гэты чалавек многім з нас ледзь не бацькоў на час службы замяніў. Зразумела, з падзякай буду ўспамінаць і іншых прапаршчыкаў і афіцэраў, і сваіх армейскіх сяброў.


Военнослужащие Осиповичского гарнизона отправляются на «дембель»

Фота Марыі ТАЛЕЙКА. Яшчэ фота глядзіце тут.

←Дело о гибели рабочего на «Беларуськалии» при падении люльки направлено в суд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика