Пінск, якога ўжо няма
18.05.2018 10:56
—
Разное
Паўстагоддзя таму, ў 1968 годзе, першы беларускі кардынал Казімір Свёнтак зняў і агучыў дакументальную стужку “Пінск – сталіца Палесся”.
У свой час фільм адлічбаваў менскі рэжысёр Юры Гурулёў, пасля чаго ён стаў дасяжны шырокай аўдыторыі.
Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што стужка Свёнтка пра Пінск – гэта ўнікальны артэфакт:
– Унікальныя кадры, дзе мы можам убачыць горад, якога ўжо няма. Вельмі важныя яго каментары. Ён зрабіў панарамны здымак горада са званіцы. Зняў уезд у Пінск з розных бакоў. Гэта вельмі цікава. Зараз усё кардынальна змянілася.
Рабіць здымкі і відэа-запісы – гэта было ўлюбёным хобі Казіміра Свёнтка. Пасля ягонай смерці ўся фатаграфічная спадчына кардынала была перададзена духавенству касцёла ў Беларусі.