На Гомельскім хімзаводзе адбылося ўзгаранне
17.05.2018 16:36
—
Разное

Фота: http://gp.by
На Гомельскім хімзаводзе адбылося ўзгаранне. У чацвер там праходзілі рамонтныя працы металічнага корпусу абсарбцыённай вежы ў цэху фосфарнай кіслаты № 1 і іскры ад зварачнага апарата трапілі на сыравіну, якая пачала гарэць. Але ўзгаранне было аператыўна ліквідаванае (за 10-15 хвілін) сіламі ваенізаванага газаратавальнага атрада.
Як адзначае "Гомельская праўда", падчас здарэння было задымленне. Вытворчасць не спынялася. Матэрыяльных страт няма.