У Смаргонскім раёне правялі абласны семінар

Гасцей сустрэў у Крэўскім сельвыканкаме старшыня Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч. Пасля азнаямлення з работай гэтага выканаўчага камітэта ўдзельнікі семінара накіраваліся да руінаў Крэўскага замка, агледзелі яго, купілі на памяць гліняныя сувеніры.



Далейшы маршрут ляжаў у Смаргонь, дзе старшыні сельвыканкамаў пазнаёміліся з работай мясцовага малаказавода, прадэгуставалі малочную прадукцыю.

У гісторыка-краязнаўчым музеі госці ўважліва праслухалі інфармацыю навуковага супрацоўніка, агледзелі залы з экспанатамі, зрабілі фотаздымкі.



Па дарозе ў Залескі сельсавет удзельнікі семінара спыніліся каля сілікатнага завода, наведалі гэта прадпрыемства, пабывалі ў заводскім музеі.


Потым старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч падзяліўся з калегамі вопытам работы, былі пытанні і да спецыялістаў сельскага выканаўчага камітэта.
Напрыканцы семінара гасцям паказалі музей-сядзібу М. К. Агінскага, супрацоўнікі гэтай установы расказалі аб жыцці і творчасці кампазітара і дзяржаўнага дзеяча, яго сям’і.




У зале музея-сядзібы былі падведзены вынікі абласнога семінара.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.