У Светлагорску пяцікласнік выскачыў з акна школы
17.05.2018 11:48
—
Разное
Фота: ranak.me
Надзвычайнае здарэнне адбылося 15 траўня ў чацвёртай школе Светлагорска, паведамляе ranak.me. 11-гадовы хлопчык, вучань пятага класа, выскачыў з акна другога паверха. Інцыдэнт здарыўся ў першай палове дня.
Дзіця даставілі ў лякарню. Яму паставілі дыягназ пералом абедзвюх ступакоў. Медыкі адзначаюць, што траўмаў унутраных органаў, якія часта бываюць пры падзенні з вышыні, у школьніка няма.
Стан хлопчыка цяпер ацэньваецца як здавальняючы.
У прычынах гэтага скачку разбіраюцца супрацоўнікі міліцыі.