Вырашаць задачы абанентаў

Источник материала:  
17.05.2018 — Разное

Вырашаць задачы абанентаў

Прайшла прамая тэлефонная лінія з начальнікам Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі Міхаілам КАСАБУЦКІМ. Пытанні, якія паступілі, фактычна зводзяцца да аднаго – жадання жыхароў раёна мець якасную сувязь і карыстацца самымі сучаснымі паслугамі. Размова, зрэшты, атрымалася канструктыўнай, таму што гэтую мэту ставяць сабе і сувязісты.

– Жыльцы дома № 30 па вуліцы Танкістаў у Стоўбцах (дзе завяршаецца капітальны рамонт) цікавіліся, калі ў іх будуць падключаны канцавыя прыстасаванні, а жыльцы дома па вуліцы Цэнтральнай, 15-а ў Стоўбцах – калі ў іх з’явяцца тэлефонныя нумары з «сямёркі»?

Міхаіл Касабуцкі:

– Дом № 30 па вуліцы Танкістаў падключым у бліжэйшы час, каб маглі карыстацца ўсімі паслугамі сувязі. У бягучым годзе да дома будуць падведзены оптыкавалаконныя лініі сувязі. У маі пачнуцца работы на аб’екце – будаўніцтва сетак абаненцкага доступу GPON АТС-59 па вуліцы Міру. Тэрмін яго здачы – жнівень 2018 года. «Оптыка» прыйдзе ў кватэры стаўбчан на многія вуліцы – Чыгуначную, Цітова, Сацыялістычную, Шаўчэнкі, Ленінскую, Міру, завулак Церашковай. У гэтым спісе ёсць жыльцы інтэрната ПМК-233. Дабавіцца каля 500 партоў.

Адносна пытання жыльцоў дома па вуліцы Цэнтральнай хачу сказаць, што будаўнічай праграмай на 2018 год прадугледжаны і іх інтарэсы. У праграме ёсць яшчэ адзін буйны аб’ект – будаўніцтва сеткі абаненцкага доступу GPON г. Стоўбцы на АПТС, які закранае вуліцы А. Кашавога, Галаўскога, Казлова, Магістральную, Сацыялістычную, Энгельса і Цэнтральную. На даны момант Белтэлекамам рэалізуецца рэспубліканская праграма, у адпаведнасці з якой усе шматкватэрныя дамы ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу будуць пераключаны на сучасныя оптыкавалаконныя лініі сувязі. Што гэта значыць для дзеючых абанентаў? З прыходам у іх кватэры «оптыкі» палепшыцца якасць тэлефоннай сувязі і ўсіх іншых паслуг.

Значыць, наступным этапам будзе прыватны сектар. Нічога больш дастойнага, чым «оптыка», у свеце яшчэ не прыдумана. Істотныя перавагі гэтых ліній – адсутнасць узаемных уплываў, абароненасць у навальнічны перыяд і т. п.

– Чым адрозніваюцца вашы паслугі ад паслуг канкурэнтаў?

– З аптычным кабелем мы заходзім у кожную кватэру. Пры цяперашнім абсталяванні мы прапануем хуткасць перадачы даных да 100 МБіт/с незалежна ад часу сутак. Такая хуткасць дазваляе перадаваць відэаінфармацыю, скачваць, гуляць у віртуальныя гульні і т. п. З ёй спажывец можа вырашаць любыя задачы. І, да таго ж, пры змене абсталявання хуткасць можа быць павялічана. У кошт абаненцкай платы ўключана 60 мінут бясплатных мясцовых размоў. Белтэлекам прапануе выгадныя і цікавыя пакеты паслуг, як, да прыкладу, «Сямейны», «Ясна». З пакетам «Ясна» можна безлімітна весці тэлефонныя размовы па правадным тэлефоне ў сетцы Белтэлекам у межах рэспублікі. Новыя акцыі з’яўляюцца кожны месяц. Усе прапановы ненавязлівыя – да іх лёгка падключыцца і гэтак жа лёгка, калі не спадабаецца, адключыцца. Можна праз кабінет карыстальніка, а можна – з дапамогай мабільнага дадатка «Мой Белтэлекам». Гэта новая цікавая прапанова, якая дазваляе адсочваць баланс, ажыццяўляць плацяжы і т. п.  

– Грамадзянка Шкода з вуліцы Пушкіна ў Стоўбцах цікавілася магчымасцю ўстаноўкі тэлефона.

– Вы да нас звярталіся? А бесправадны тэлефон вам прапаноўвалі? Калі неабходны інтэрнэт, можна паспрабаваць устанавіць мадэм 3G. Сувязь павінна быць устойлівай, таму што базавая станцыя ад вас недалёка. У бягучым годзе ў вашым мікрараёне мы будзем будаваць оптыкавалаконную лінію сувязі. У планах – пераключэнне на яе Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў. У такім выпадку вызваляцца тэлефонныя нумары. А пакуль запрашаю наведаць наш сэрвісны цэнтр па вуліцы Якуба Коласа, 67-а, дзе спецыялісты пракансультуюць вас адносна таго, чым можна карыстацца сёння, якія дзейнічаюць тарыфы і т. п.

А. В. Зяньковіч з вуліцы Гагарына ў Стоўбцах выказала просьбу аб устаноўцы праваднога тэлефона і падключэння інтэрнэту.

– Пакуль складана перавесці вас з бесправаднога на правадны тэлефон. Для гэтага трэба капаць вуліцы горада. У гэтым годзе мы будзем падцягваць «валакно» да 12-кватэрнага дома на плошчы Леніна, гэта недалёка ад вас. Адпаведна, вызваляцца тэлефонныя нумары. Паспрабуем штосьці зрабіць.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

←«Интересно, как осведомлённость влияет на сон?» Targetprocess — о том, что надо и что не надо знать сотрудникам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика