У затрыманага ў Мінску злодзея знайшлі 22 айфоны і чатыры планшэты

Фота: guvd.gov.by
У Мінску супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 37-гадовага мужчыну, якога падазраюць у серыі кватэрных крадзяжоў.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, мужчыну затрымалі ў яго на працы на аўтамыйцы пасля крадзяжу з кватэры дома па вуліцы Налібоцкай. Там ён скраў 22 айфоны і чатыры планшэты. Адзін скрадзены тэлефон мужчына ўзяў сабе, адзін аддаў сяброўцы, а астатнія схаваў у яе ў машыне.
Пра сваё аўто ён сказаў міліцыянтам, што разбіў яго. Аднак у яго машыне міліцыянты знайшлі прыстасаванні для ўскрыцця замкоў і дзвярэй, а таксама сарцавіну замка з апошняга крадзяжу.
Запісы з камер відэаназірання дапамаглі следчым ГУУС і Фрунзенскага РУУС Мінска выявіць, што мужчына мае дачыненне да серыі аналагічных крадзяжоў на тэрыторыі Фрунзенскага і Першамайскага раёнаў сталіцы на працягу двух гадоў. У чужыя кватэры ён забіраўся, альбо вырываючы асяродак замка, альбо узломваючы дзверы. Здабычай зламысніка станавіліся золата і грошы. Аператыўнікі выявілі, што з 2016 года па красавік 2018 года ён учыняў крадзяжы з прамежкам у тры ці шэсць месяцаў.
Цяпер на мінчука пачалі крымінальную справу за крадзеж. Цяпер аператыўнікі высвятляюць іншыя факты яго супрацьпраўнай дзейнасці.