Полацкая «Ноч музеяў» расцягнецца на два дні: будзе паветраны шар на плошчы Свабоды і дракар на Дзвіне

Источник материала:  
16.05.2018 — Разное
>

Мы ўжо распавядалі, чым будзе здзіўляць Полацк у ноч музеяў гэтага года. Падрабязную праграму можна пачытаць тут.


Тым часам стала вядома, што актыўнасці ў горадзе прадоўжацца і 19 мая. Так, на плошчы Свабоды, пачынаючы з 15 гадзін, кожныя паўгадзіны будзе ўздымацца ў неба паветраны шар. Палёт абыйдзецца вам у 20 рублёў.

А 16 гадзіне пачнуцца анімацыйныя экскурсіі па Дзвіне на дракары – старажытнай ладдзі вікінгаў, якую аднавілі адмыслова для Полацка. Уваход на борт каштуе 8 рублёў. Прыстань будзе знаходзіцца на вуліцы Ніжне-Пакроўскай, 50а (гасцініца "Парус"). Пра вольныя месцы лепей паклапаціцца загадзя: тэл. 42-69-49.

Полацкая «Ноч музеяў» расцягнецца на два дні: будзе паветраны шар на плошчы Свабоды і дракар на Дзвіне

Турыстычны цэнтр Полацкага ўніверсітэта правядзе для самых смелых інтэрактыў у цемры Полацкага калегіума пад назвай «Шлях да святла». Праграма пачнецца а 22 гадзіне 19 мая і завершыцца ўжо ноччу. Кошт квіткоў – 10 рублеў (5 руб – ільготны).

Чытайце таксама: 


←В какие дни в Минске будет действовать «сухой закон» из-за выпускных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика