Жывіце ў міры, Вамі адстаяным!

Источник материала:  
15.05.2018 — Разное

Жывіце ў міры,  Вамі адстаяным!

Жывіце ў міры,  Вамі адстаяным!

Стала добрай традыцыяй у праграме святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі кіраўнікам і прадстаўнікам кіраўніцтва органаў улады, ветэранскіх і маладзёжных арганізацый, райваенкамата наведваць з падарункамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Прыемна сустрэла старшыню раённага Савета дэпутатаў Сяргея Макарэвіча і старшыню раённай арганізацыі аб’яднання ветэранаў Міхаіла Сойму сям’я ўдзельніцы вайны Веры Кароткай з Петрыкава. Шаноўных гасцей у доме чакалі, нават падрыхтавалі пачастунак.

Госці шчыра павіншавалі Веру Аляксандраўну са святам і ўдзячна пакланіліся ёй за ўклад у Перамогу і сённяшняе мірнае жыццё.

Жывіце, паважаная, яшчэ доўгія гады, здароўя Вам і радасці!

Дэлегацыя намесніка старшыні райвыканкама Дзяніса Хулупа накіравалася да Ганны і Афанасія Занкевічаў. Шаноўным ветэранам таксама ўручылі падарункі і кветкі і пажадалі доўгага, шчаслівага жыцця.

Не толькі жывым ветэранам мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці. У Дзень Перамогі прадстаўнікі ўлады, грамадскасці, працоўных калектываў арганізацый і служб з вянкамі і кветкамі наведалі месцы пахаванняў воінаў, помнікі і мемарыялы.

Так, супрацоўнікі Петрыкаўскага раённага аддзела Следчага камітэта ўсклалі вянкі да помніка ваенным маракам і марскім лётчыкам у Петрыкаве. Зусім нядаўна, нагадаем, працаўнікі райаддзела працавалі на добраўпарадкаванні гэтага помніка.

Пятро ШАДУРА, Наталля Чарняўская.

Фота Арцёма ГУСЕВА, Пятра ШАДУРЫ, РАСК. 

←Вызначаны пераможцы фотаконкурса “Мая сям’я”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика