У Мінску аўтобус з пасажырамі сутыкнуўся з грузавіком (фота)
14.05.2018 11:11
—
Разное

Фота: АДАІ Маскоўскага РУУС.
У Мінску аўтобус 147-га маршрута з пасажырамі сутыкнуўся з грузавіком. Здарэнне адбылося 13 траўня на вуліцы Напалеона Орды. Аўтобус, у салоне якога было 10 пасажыраў, рухаўся з боку вуліцы Яна Чачота ў накірунку МКАД, грузавік ехаў перад ім.
Як інфармуе сайт minsknews.by са спасылкай АДАІ Маскоўскага РУУС, кіроўца кажа, што падчас руху яму стала кепска. Яго завезлі ў бальніцу для абследавання. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Праводзіцца праверка.