Сустрэчы прыносяць карысць

Источник материала:  
14.05.2018 — Разное

Сустрэчы прыносяць карысць
У майскі Дзень дэпутата адбыліся сустрэчы дэпутатаў райсавета з працоўным калектывам лясгаса, жыхарамі вёскі Езапоў, праведзены прыём грамадзян і «прамая лінія».

Да старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар у гэты дзень звярталіся па пытанню выдзялення зямельнага надзелу. Старшыні адпаведнага сельвыканкама даручана аператыўна выдзеліць участак, вызначыцца з яго межамі, а таксама нагадаць грамадзяніну аб неабходнасці ўтрымліваць землю ў належным стане.
Давялося растлумачваць і заканадаўства аб пахаванні: даглядаць могілкі павінны родзічы памёршых. А калі такой магчымасці ў іх няма, то можна заключыць дагавор з камунальнай службай, якая і будзе ажыццяўляць догляд за месцам пахавання за пэўную плату. Справаздачу аб зробленым прадаставяць пасродкам фотаздымкаў.
З выездам на месца вырашалі пытанне ўзаемаадносін паміж суседзямі. У адных сабака, іншым яна перашкаджае. Гэтую праблему ніхто, акрамя саміх суседзяў, не вырашыць. Патрэбна саступаць адзін аднаму, дамаўляцца, уваходзіць у становішча. Інакш ніяк.
Узнялі пытанне адносін сацыяльнага работніка да сваіх падапечных. Ветлівасць і добры настрой – толькі з гэтым патрэбна ісці да старых людзей. У гэтай сітуацыі і работнікам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва патрэбна больш уважліва адносіцца да зваротаў грамадзян. Самае простае, што кожны можа зрабіць, – гэта выслухаць.
Жыхары дома па вул. Калесніка, 15а г. Хойнікі, паскардзіліся на адсутнасць гарачай вады. На выпраўленне сітуацыі камунальнай службе дадзена 15 дзён.
У вырашэнні пытання з наследаваннем домаўладання і яго ўтрыманнем у належным стане ў н.п. Паселічы ўдзел прыняў дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Д.М. Старасценка. Звярнуўшымся параілі перш-наперш аформіць дом у спадчыну (на гэта ім адводзіцца месяц), а затым падтрымліваць яго у належным стане згодна заканадаўству.

Сустрэчы прыносяць карысць
Падчас сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета з працоўным калектывам лясгаса і жыхарамі вёскі Езапоў Г.В. Бондар пазнаёміла прысутных з сацыяльна-эканамічным становішчам у раёне, фарміраваннем раённага бюджэту, яго даходных і расходных частках, рабоце райсавета і пытаннях, з якімі звяртаюцца грамадзяне.
Работнікі лясгаса пыталіся пра навядзенне парадку на палігоне для цвёрдых камунальных адходаў у Куравым, каб смецце адтуль не разносілася па тэрыторыі, што побач; прасілі аператыўней ачышчаць кантэйнеры для раздзельнага збору другаснай сыравіны і аб падсыпцы дарогі па вул. Гагарына райцэнтра.
Па іх звароту галоўны ўрач ЦРБ А.І. Федзянько патлумачыў, што інфекцыйнае аддзяленне на рамонце, хірургічнае аддзяленне чакае другі этап капітальнага рамонту (зачыняць, як ходзяць чуткі, яго не будуць).
Разбіралі пытанне, з якім работнікі лясгасу звярнуліся напярэдадні: чаму заработная плата леснікоў у адным лясніцтве так адрознівавецца. Зварот пастаўлены на кантроль, бухгалтару і эканамісту арганізацыі даручана растлумачыць работнікам разыходжанне ў аплаце.
У Езапове жыхары цікавіліся, як хранічнаму хвораму атрымаць рэцэпт своечасова, не перарываючы лячэнне і не марнуючы часу на доўгае знаходжанне ў чэргах у паліклініцы. Пытанне пастаўлена на кантроль.
Скардзіліся жыхары на дрэнны стан дарожнага пакрыцця вуліц, патрабуецца грэйдзіраванне і падсыпка. Што датычыць смеццязвалак за гародамі грамадзян, то гэта прамое парушэнне заканадаўства самімі жыхарамі. Не з горада ж вязуць смецце.
Ліквідацыяй парыву на вул. Юбілейнай занялася камунальная служба, а хуткасны рэжым, які так часта парушаюць у вёсцы аўтамабілісты, пракантралююць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
Зайшла размова пра навядзенне парадку. Як станоўчы прыклад прывяла Галіна Віктараўна два домаўладання па вул. Юбілейнай, гаспадары якога без напаміну, адны пафарбавалі агароджу, другія замянілі яе на металічную. І іншым патрэбна падцягвацца ў гэтым плане. Для сябе ж робім.


Сустрэчы прыносяць карысць


Сустрэчы прыносяць карысць

Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара.

←Игра на выживание. Минские маршрутчики начинают ценовой демпинг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика