Стаўка – на моладзь

Источник материала:  
14.05.2018 — Разное

Стаўка – на моладзь
У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту г. Гомеля прайшла сустрэча маладзёжнага актыву Гомельскай вобласці з кіраўніцтвам РГА «Белая Русь». Ад нашага раёна ўдзел у ёй прынялі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Глінішчанскай школы М.М. Майсеенка і я, Вікторыя Мароз, карэспандэнт «Хойніцкіх навін». 


Стаўка – на моладзь
У пачатку мерапрыемства была арганізавана цікавая выстаўка дасягненняў вышэйшых навучальных устаноў і працоўных калектываў абласнога цэнтра, музея БелДУТа. Таксама праводзілася дэгустацыя прадукцыі кандытарскай фабрыкі «Спартак» і ААТ «Мілкавіта».


Стаўка – на моладзь
На тэму "Роля моладзі ў дзейнасці РГА «Белая Русь» перад прысутнымі выступілі рэктар БелДУТа Ю.І. Кулажэнка і намеснік старшыні РГА «Белая Русь» па праектнай дзейнасці і сувязях з грамадскасцю А.В. Шацько. Яны падкрэслілі, што моладзь – галоўны генератар рознабаковых ідэй і планаў на карысць сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай вобласці, яе прыгажосці.


Стаўка – на моладзь
На пляцоўцы каля спорткомплексу БелДУТа прайшла акцыя «Пасадзі сваё дрэва ў гонар Вялікай Перамогі». На Алеі Герояў па цэнтральнай вуліцы Савецкай адбылося адкрыццё грамадска-патрыятычнай акцыі «Факел Перамогі».

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.

←Игра на выживание. Минские маршрутчики начинают ценовой демпинг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика