У Асіповічах гарэла піларама

Источник материала:  
12.05.2018 13:56 — Разное
У Асіповічах гарэла піларама
Фота: МНС

У Асіповічах гарэла піларама. Як інфармуе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося 11 траўня ў першай палове дня на тэрыторыі прадпрыемства “Дрэваапрацоўка”.

Узгаранне здарылася ў сушыльным памяшканні, дзе знаходзілася каля 30 кубаметраў піламатэрыялаў. Людзей у памяшканні не было. Агнём знішчана 6 кубаметраў піламатэрыялаў, пашкоджана 15 кубаметраў. Пацярпелых няма.

Меркаваная прычына пажару —  парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў падчас правядзення агнявых працаў.

←Субботник в Чаусском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика