Прайшоў мітынг-рэквіем на Паповай Градзе

Источник материала:  
11.05.2018 — Разное

Штогод прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, ветэраны і моладзь Чэрвеньшчыны прыязджаюць напярэдадні Дня Перамогі сюды, на месца трагедыі, якая адбылася ў маі 1944 года, калі нямецкія акупанты спалілі зажыва 55 жыхароў Паповай Грады. Вёска паўтарыла лёс сваёй сястры – Хатыні: яна была спалена разам з жыхарамі і пасля вайны не аднавілася.

Прайшоў мітынг-рэквіем на Паповай Градзе
— Можна глядзець фільмы і чытаць кнігі пра вайну, але быць на месцы жывой у сэрцах трагедыі разам з ветэранамі, якія ваявалі за свабоду, – гэта і ёсць памяць аб кожным трэцім беларусе і кожным другім жыхары чэрвеньскай зямлі, загінуўшым ў гады Вялікай Айчыннай, — адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька перад удзельнікамі мітынгу.
Прайшоў мітынг-рэквіем на Паповай Градзе
Са словамі падзякі пераможцам ад імя моладзі выступіла Лізавета Альшэўская, педагог-арганізатар Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя:
— Мы заўсёды будзем памятаць аб стойкасці, мужнасці і подзвігах савецкіх салдат. Яны не толькі адстаялі свабоду сваёй Айчыны, але і выратавалі ад фашызму іншыя народы. Мы, моладзь, разумеем: за ўсё, што маем, за магчымасць жыць пад мірным небам, абавязаны тым, хто набліжаў Дзень Перамогі, не шкадуючы жыцця.
На мітынгу аб падзеях ваенных гадоў, аб чалавечых стратах не распавядалі – успаміналі! удзельнікі вайны, сведкі Перамогі, ветэраны Мікалай Фёдаравіч Козыраў і Акім Цітавіч Якаўлеў.
Разам з усімі яны ўшанавалі памяць ахвяр фашызму і ўсклалі кветкі да помніка, надпіс на якім нагадвае: «Тут пахаваны жыхары вёскі Папова Града, спаленай нямецка-фашысцкімі акупантамі ў маі 1944 года».

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара

←ЧМ-2018 по хоккею: чехи обыграли россиян

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика