Усё для чалавека працы

Источник материала:  
11.05.2018 — Разное
>

Усё для чалавека працы

Пастаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў налічвае ў сваіх радах больш за 10 тысяч чалавек. Пра яго работу карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць са старшынёй Інай Аляксееўнай Далецкай.

Усё для чалавека працы— Іна Аляксееўна, сваім прафесійным святам прафсаюзы лічаць Першамай. Як яго адзначылі сёлета?
— Ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзіліся ў раёне, члены прафсаюза прынялі самы актыўны ўдзел. Найбольш масава і арганізавана прайшла маёўка, прымеркаваная да адкрыцця летняга сезона на спартыўна-турыстычным комплексе “Азёркі”, і конкурсная праграма “Наша прафесія — наша жыццё” ў Варапаеўскім гарпасялковым Доме культуры. У гэтых мерапрыемствах былі задзейнічаны як члены прафсаюза, так і самі старшыні прафсаюзных арганізацый.

Усё для чалавека працы— У свой час маёўкі сыгралі значную ролю ў стварэнні аб’яднанняў работ­нікаў, якія абаранялі іх правы. Цяпер гэту функцыю ўзялі на сябе прафсаюзы?
— Сапраўды. Наша дзейнасць і спецыфіка шматгранныя. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў сочыць за строгім выкананнем пагаднення паміж раённым выканаўчым камітэтам і саветам наймальнікаў, садзейнічае развіццю і ўмацаванню сацыяльнага партнёрства, ро­біць усё для таго, каб як найбольш работнікаў з’яўляліся членамі прафсаюза (асабліва ў арганізацыях недзяржаўных форм уласнасці), праводзіць маніторынг праблемных пытанняў: па выплаце заработнай платы, сацыяльных гарантыях, ахове працы і інш. Мы імкнёмся забяспечыць членам прафсаюза ўсебаковую прававую і інфармацыйную падтрымку.

Усё для чалавека працы— З гэтай мэтай і праводзяцца прававыя прыёмы?
— Прававая абарона — адзін з асноўных кірункаў нашай дзейнасці. Як правіла, такія прыёмы праходзяць кожны апошні чацвер месяца. Яны запатрабаваныя. Галоўныя прававыя інспектары розных галіновых прафсаюзаў даюць кампетэнтныя адказы на ўсе пытанні, якія хвалююць людзей. А яны датычаць як працоўнага, так і жыллёвага, сямейнага, грамадзянскага, зямельнага заканадаўстваў.

Усё для чалавека працы— Апошнім часам фармат прыёмаў крыху памяняўся?
— Так. Калі раней яны праводзіліся толькі ў раённым аб’яднанні, то цяпер прававыя інспектары выязджаюць на прадпрыемствы, у арганізацыі, што больш зручна для работнікаў. У верасні мінулага года Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падпісала пагадненне аб узаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь. Цяпер на прыёмах прысутнічаюць і прадстаўнікі пракуратуры. Гэта павялічвае эфектыўнасць юрыдычных кансультацый. Інфармацыя, якая паступае ад грамадзян, прымаецца да ведама, аналізуецца, становіцца асновай для прыняцця адпаведных рашэнняў не толькі грамадскай арганізацыяй, але і дзяржаўнымі кантралюючымі органамі.

Усё для чалавека працы— Не менш важнае пытанне — ахова працы.
— Тэхнічныя інспектары працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі рэгулярна праводзяць праверкі, падчас якіх выяўляюць парушэнні заканадаўства аб працы, прымаюць удзел у расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У красавіку ў нашым раёне працавала рэйдавая група прававых тэхінспектараў. Яны пабывалі на многіх прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна і канстатавалі той факт, што на некаторых з іх удзяляецца недастаткова ўвагі правілам і нормам аховы працы. Сярод асноўных парушэнняў назвалі адсутнасць у работнікаў сродкаў індывідуальнай аховы і спецадзення, парушэнне тэхнікі бяспекі пры абслугоўванні і рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі. Па выніках праверак праведзены семінар-вучоба для спецыялістаў па ахове працы і грамадскіх інспектараў.

Усё для чалавека працы— Іна Аляксееўна, а яшчэ прафсаюзы вялікую ўвагу надаюць аздараўленню працоўных.
— У Беларусі дзейнічаюць 13 прафсаюзных здраўніц, якія прадастаўляюць членам прафсаюза 25-працэнтныя скідкі на аздараўленне. Многія пастаўчане скарысталіся такой магчымасцю і паправілі ў іх сваё здароўе. Жадаючыя палячыцца і адпачыць могуць звяртацца ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў па кансультацыі і пуцёўкі.

Анна АНІШКЕВІЧ

←Обвиняемый по делу об убийстве, которое «расследовал» Лукашенко, приговорен к 21 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика