У Дзнь Перамогі ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўвалі супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС
Начальнік РАУС Аляксандр Клімянкоў павіншваў іх са святам – Днём Перамогі, пажадаў, каб страшныя падзеі, якія ўзрушылі свет у 40-я гады, засталіся ў далёкім мінулым і ніколі больш не паўтарыліся. Каб міліцыянеры ахоўвалі толькі грамадскі парадак і не прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях.
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўшанаваны некаторыя супрацоўнікі.
Старшаму лейтэнанту Уладзіміру Грышкевічу начальнік райаддзела міліцыі ўручыў падзяку начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама за ўмелыя дзеянні і праяўленую ініцыятыву.
Віктара Паховіча і Генадзя Севасцея павіншавалі з днём нараджэння.
Акрамя гэтага апошняга віноўніка ўрачыстасці, які быў кіраўніком групы па прыёме экзаменаў і выдачы вадзіцельскіх дакументаў МРЭА ДАІ, правялі на заслужаны адпачынак.
Генадзь Іванавіч аддаў службе ў міліцыі больш за 39 гадоў свайго жыцця.
Па традыцыі ён уручыў пагоны старшага сяржанта міліцыі сяржанту Яраславу Чункевічу і табельную зброю – пісталет Макарава – маладому прапаршчыку Аляксею Рожку.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.