У Мінску мужчына перабягаў праспект Дзяржынскага і трапіў пад фуру
10.05.2018 11:28
—
Разное
Фота: ДАІ
У Мінску мужчына перабягаў праспект Дзяржынскага і трапіў пад фуру. Здарэнне адбылося раніцай 10 траўня.
Як паведаміла інфармацыйнаму агенцтву "Мінск-навіны" супрацоўніца ДАІ Маскоўскага РУУС Любоў Трапашка, аўтамабіль Scania рухаўся па другой паласе праспекта з боку вуліцы Ясеніна ў накірунку МКАД, калі на праезнай частцы раптоўна з'явіўся пешаход. 30-гадовы мужчына атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. У яго заўважылі "прыкметы алкагольнага ап'янення". Праводзіцца разбіральніцтва.