У чацвер у Беларусі да +26, дажджы і навальніцы магчымы месцамі
09.05.2018 12:58
—
Разное
![У чацвер у Беларусі да +26, дажджы і навальніцы магчымы месцамі](http://www.21.by/pub/news/2018/05/1525869280160066.jpg)
Фота: БЕЛТА
Уначы ў чацвер, 10 траўня, у Беларусі будзе 6-12 градусаў цяпла (на Віцебшчыне — ад +3 да +5, на паўднёвым захадзе — да +15), удзень — 17-23 градусы вышэй за нуль (на Брэстчыне — да +26), інфармуе БЕЛТА. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымы месцамі, найперш на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.