У Чашніках у бібліятэцы абрабавалі банкамат (фотафакт)

Источник материала:  
08.05.2018 17:26 — Разное
У Чашніках у бібліятэцы абрабавалі банкамат (фотафакт)
Фота: http://uvd.vitebsk.gov.by

У Чашніках абрабавалі банкамат. Здарэнне адбылося яшчэ ўначы 5 траўня, інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. Невядомыя зламыснікі праз пластыкавае акно патрапілі ў памяшканне бібліятэкі, якая знаходзіцца ў доме культуры папяровай фабрыкі "Чырвоная зорка". Яны ўскрылі сэрвісную зону і сейфавую частку банкамата "Белаграпрамбанка", скралі чатыры касеты з грашыма (амаль 25 мільёнаў рублёў). Крымінальную справу распачалі па артыкуле "крадзеж, здзейснены ў асабліва буйным памеры".

Міліцыя просіць грамадзян дапамагчы ў пошуку зламыснікаў і касет з банкамата, якія зламыснікі звычайна выкідваюць.

←В музей УВД Могилевской области передали хоругвь с изображением Белыничской иконы Божьей Матери

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика