Прыцягнула сiла паэтычнага слова (Фота)
ў Воранаўскую школу на конкурс “Жывая класіка”.
Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Караткевіч, Зоська Верас… І не прыгадаеш імёны ўсіх паэтаў, вершы якіх натхнёна і артыстычна прачыталі канкурсанты! Трэба заўважыць, творы нашага земляка Валянціна Емяльянава асабліва былі запатрабаваны воранаўцамі. Юныя чытачы праз яго вершы шчыра прызналіся ў бясконцай любові да малой радзімы. А Яна Казлоўская з Пераганцаўскага НПК, Патрысія Карыцкая і Аляксандра Пышынская з Забалацкага прысвяцілі ўласныя радкі родным нівам і палеткам.
Сюрпрызам для юных дэкаматараў стала судзейства ў складзе журы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Руля з Начы, а таксама музычныя кампазіцыі ад аднагодкаў — выхаванцаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Як заўсёды, яскрава выступілі канвелішскія вучні — Юстына Огар, Ксенія Сварабовіч, Сафія Кічко, Даніла Трахімчык. Змаглі закрануць за жывое стрункі душы слухачоў воранаўскія школьнікі: Арына Дарняк, Наталля Ваганава, Аліна Ясінская і Павел Андрыш. Удала справіліся з інтэрпрэтацыяй вершаў выдатных беларускіх творцаў Іван Новік і Ілья Свечка з Радунскай школы, Каміла Ціхановіч, Марыя Крыштоп і Валянціна Матусевіч з Доцішскай, Мікалай Сянюта і Міраслаў Гень з Пагародзенскай, Вікторыя Міндзюль з Больцішскай школы; Маргарыта Касцюкевіч з Забалацкага НПК, Анастасія Куджма з Радунскага РЦТКіЭ.
Хутка, 19 мая, на абласным этапе конкурсу “Жывая класіка” Воранаўшчыну прадставяць Ксенія Сварабовіч, Арына Дарняк, Наталля Ваганава і Юстына Огар. Поспехаў вам, таленавітыя землякі!
Марына КАНДРАТОВІЧ.