Адзіны Дзень інфармавання прайшоў у ААТ “Кобрынскі інструментальны завод “СІТОМА” з удзелам старшыні раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, дэпутата абласнога Савета дэпутатаў і галоўнага рэдактара раённай газеты “Кобрынскі веснік” Рамана Мельніка.
Гісторыя прадпрыемства налічвае больш за паўстагоддзя. Зараз калектыў складае каля 300 чалавек.
Ключавая ўвага ў размове надавалася дзейнасці грамадскай арганізацыі “Белая Русь”, для якой добрыя справы не пусты гук.
Раман Васільевіч дэталёва спыніўся на дабрачыннай рабоце арганізацыі – падтрымцы Кобрынскага цэнтра карыкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Акрамя таго, члены “Белай Русі” прымаюць актыўны ўдзел ў палітычным жыцці, што пацвердзілі нядаўнія выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Адзін з наікрункаў арганізацыі – падтрымка інтэлектуальнага руху ў Кобрыне. “Белая Русь” з’яўляеца арганізатарам гульняў “Што? Дзе? Калі?”, якія праводзяцца паміж камандамі арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна.
Раман Мельнік пажадаў калектыву поспехаў ў працы і ў далейшым больш цеснага супрацоўніцва.
Людміла ПАШКОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ аўтара: Раман Мельнік вядзе гутарку з калектывам завода “СІТОМА”.