Грузавік без тэхагляду ў Мінску ўрэзаўся ў тралейбус
07.05.2018 13:51
—
Разное
Фота: minsknews.by
На скрыжаванні вуліцаў Гінтаўта і Гарадзецкай у мінскім мікрараёне Уручча зранку 7 траўня здарылася ДТЗ з удзелам тралейбуса, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
Кіроўца грузавога аўтамабіля "КамАЗ" ехаў па вуліцы Гарадзецкай і не змог спыніцца на чырвоны сігнал святлафора. Ён урэзаўся ў тралейбус, які рухаўся па вуліцы Гінтаўта на зялёны сігнал святлафора. Прычынай ДТЗ называюць няспраўнасць тармазоў у грузавіку.
Пры інцыдэнце ніхто не пацярпеў. Высветлілася, што аўтамабіль "КамАЗ" не прайшоў тэхагляд.