91-гадовая Т.Я. Марчанка даглядае гарадскую клумбу на заглядзенне

Источник материала:  
07.05.2018 — Разное

91-гадовая Т.Я. Марчанка даглядае  гарадскую клумбу на заглядзенне
Які час года найчасцей уздымае людзям настрой? Прыход вясны. Чаму? Таму што гэта першае паслязімовае цяпло, першая зелень газонаў, бялізна цвіцення пладовых дрэў і, канешне, першыя кветкі, сярод якіх найбольш любімыя ўсімі – цюльпаны.

Калі ўявіць усе гэтыя фарбы – чырвоны, зялёны, белы – разам, то атрымаецца іх патрыятычны набор з нашага Дзяржаўнага сцяга.
Але гэта так – лірычнае адступленне. Сёння я маю намер звярнуць увагу на нераўнамерную прысутнасць у нашым горадзе цюльпанаў. Хто, у асноўным, клапоціцца аб іх пасадцы? Насельніцтва. Большасць прысядзібных участкаў упрыгожваюць гэтыя кветкі, людзі вырошчваюць іх і проста ў агародах. А вось унікальны пахвальны факт: жыхарка шматпавярхоўкі па вул. Карла Маркса, 24, што насупраць ветстанцыі, Тамара Якаўлеўна Марчанка, былая настаўніца сярэдняй школы № 1 г. Хойнікі, шчодра высадзіла цюльпаны не толькі каля пад’езда, але і закальцавала імі клумбу-горку з вуліцы, і цяпер рознакаляровыя бутоны заварожваюць погляд усіх праязджаючых і прахожых. Якая чалавечая неабыякавасць, які прыклад нам усім для пераймання, які сапраўдны патрыятызм у Год малой радзімы! Калі я рабіла іх фотаздымак, міма ішла сям’я. Дзяўчынка падбегла да цюльпанаў, мне стала шкада іх – падумала, што будзе зрываць, але не, яна схілілася, зазірнула ў сярэдзінку, удыхнула пах, паклікала меншага браціка і яны сталі любавацца прыгажосцю ўдваіх.

91-гадовая Т.Я. Марчанка даглядае  гарадскую клумбу на заглядзенне
Стараюцца і некаторыя працоўныя калектывы аздобіць цюльпанамі замацаваную тэрыторыю. Напрыклад, пацвярджае гэта наяўнасць іх на клумбе каля аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў па вул. Карла Маркса, каля банкаў, прычым каля мясцовага філіяла «Белаграпрамбанка» цюльпаны выключна жоўтага колеру. Арыгінальна, у блізкай колернай гаме сваёй установы. А каля райвыканкама паласаценькія міні-цюльпанчыкі ўжо засталіся ў міні-колькасці, бо цікавасць да іх ласых на чужыя кветкі ў максі-колькасці.

91-гадовая Т.Я. Марчанка даглядае  гарадскую клумбу на заглядзенне


91-гадовая Т.Я. Марчанка даглядае  гарадскую клумбу на заглядзенне
На павароце да нас, у рэдакцыю, на адным з дачных участкаў прыцягвае погляд шчодрае чырвонае цюльпанавае покрыва. Прыемна зірнуць і на тэрыторыю каля двухпавярховага дома, што побач з цэнтральнай аптэкай, і на агарод дома, што перад плошчай Танкістаў. Хваліць можна многа каго, але не ўсіх.

91-гадовая Т.Я. Марчанка даглядае  гарадскую клумбу на заглядзенне


91-гадовая Т.Я. Марчанка даглядае  гарадскую клумбу на заглядзенне
З-за неразваротлівасці службы азелянення КЖУП «Хойніцкі камунальнік» не зацвілі цюльпаны пры ўваходзе ў парк, у адзінкавых вазах-кветачніцах на плошчы Леніна, у падвешаных кветачніцах па цэнтральных вуліцах горада, таксама можна было запоўніць імі клумбу па вул. К. Маркса, што насупраць ветаптэкі. Дарожнікам трэба было паклапаціцца і насыціць цюльпанамі цэнтр кругавога руху пры ўездзе ў горад з боку Брагіна, акайміць помнік жанчыны з дзіцём пры ўездзе ў Хойнікі з боку рэчыцкага напрамку.
91-гадовая Т.Я. Марчанка даглядае  гарадскую клумбу на заглядзеннеВось толькі каля помніка Смутку сёлета праблем не было з жывымі кветкамі, бо па ўказцы зверху яшчэ да 30-годдзя чарнобыльскай трагедыі высадзілі камунальшчыкі пад плёнку цюльпаны, нарцысы на клумбу, і цяпер клапаціцца аб іх з’яўленні вясной у гэтым месцы не трэба. А чаму паўсюдна так не зрабіць? Наступным жа, напэўна, будзе толькі ліпеньскае цвіценне чарнабрыўцаў?

91-гадовая Т.Я. Марчанка даглядае  гарадскую клумбу на заглядзенне
У дэфіцыце цюльпаны каля некаторых устаноў культуры, магазінаў райпо і прыватных.
Калі мне нехта супярэчыць, маўляў, дзе набрацца лукавіц цюльпанаў, няма грошай на іх закупку. Ды кіньце кліч праз нашу газету, насельніцтва падзеліцца, прынясуць колькі трэба.
Давайце выпраўляць памылкі. Каб прыгожы цюльпанавы настрой у наступным годзе запаланіў увесь наш горад, сэрцы ўсіх яго жыхароў. Стаў хоць і кароткачасовай, але ўсё ж візітнай карткай нашых любімых, родных Хойнік.

А камунальная служба аб кветках не паклапацілася

Ірына ЛУКАШЭНКА. Фота аўтара.

←Россия при новом составе правительства сохранит курс на союзнические отношения с Беларусью, уверен посол Суриков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика