На базе гарадской цэнтральнай аптэкі №16 прайшла XV абласная інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя “Гомельшчына – за здаровы лад жыцця”

Источник материала:  
07.05.2018 — Разное

На базе гарадской цэнтральнай аптэкі №16 прайшла XV абласная інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя “Гомельшчына – за здаровы лад жыцця”, накіраваная на прафілактыку інсультаў. Кожны з наведвальнікаў аптэкі меў магчымасць змераць артэрыяльны ціск.

На базе гарадской цэнтральнай аптэкі №16 прайшла XV абласная інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя “Гомельшчына – за здаровы лад жыцця”

– Хвароба сістэмы кровазвароту з’яўляецца одной з самых распаўсюджаных у свеце. Ахвярамі інсульту часам становяцца не толькі пажылыя, але і маладыя людзі, якія нядбайна адносяцца да свайго здароўя. Менавіта таму аказанне дапамогі пацыентам з парушэннем мазгавога кровазвароту ў нашай краіне знаходзіцца на асаблівым кантролі, – заўважыла фельчар-валеолаг Іна Гусакова.
Людзі, якія прыходзілі ў гэты дзень за лекамі, з задавальненнем прымалі ўдзел у акцыі. Так, да прыкладу, Таццяна Мацюшкова, якая скардзілася на дрэннае самаадчуванне з раніцы, выявіла ў сябе павышаны артэрыяльны ціск, а Валянціна Жаранкова, насупраць сваім перажыванням, пераканалася ў адваротным. Медыцынскія работнікі расказалі аб магчымых прычынах гэтай хваробы і далі карысныя парады. Разам з тым усе ўдзельнікі акцыі атрымалі тэматычныя буклеты.

Алена ЧЭКАН.

←НАШ ЛЕСОРУБ – В КОМАНДЕ ПОБЕДИТЕЛЕЙ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика