Дзераўнянскі майстар

Источник материала:  
07.05.2018 — Разное

Дзераўнянскі майстар

Дзераўнянскага разьбяра па дрэве Леаніда Сеньку ведае ўся рэспубліка. Так можна без перабольшвання гаварыць, таму што ён ужо больш як 10 разоў прымаў удзел у пленэрах разьбяроў манументальнай скульптуры. І сёлета атрымаў персанальнае запрашэнне паўдзельнічаць у такім пленэры, які адбудзецца ў Любані. Скульптары-разьбяры выконваюць работу на адкрытым паветры і выразаюць фігуры з бервяна. Атрымліваюцца творы накшталт «Шляху Коласа», што ўстаноўлены на мемарыяльных сядзібах Якуба Коласа.

Некалі дзед Леаніда Станіслававіча Браніслаў Сенька слыў у Дзераўной знакамітым сталяром. Ён шмат што мог зрабіць з дрэва, і работа яго была адмысловая. Ды і бацька яго Станіслаў Браніслававіч меў увесь інструмент для сталярскай справы. Для Леаніда Станіслававіча гэтая справа спадчынная, толькі ён пераўзышоў усіх сваіх родных у мастацкай творчасці.

Ён, прафесіянальны разьбяр па дрэве, атрымаў спецыяльнасць у Бабруйскім мастацкім вучылішчы.

І ўсё жыццё займаецца любімай справай. Працаваў афарміцелем. Яго работы пастаянна экспануюцца на выставах народнай творчасці майстроў Стаўбцоўшчыны. Цэлы музей яго работ прадстаўляе магазін ЧУП «Мядзведзь тайгі» на міні-рынку «Лебедзь» у райцэнтры. Леанід Сенька працуе разьбяром у гэтай фірме. Кампанія займаецца вырабам лесвіц, разных сталоў. Для такога вопытнага і таленавітага разьбяра гэты занятак адкрывае вялікі прастор для творчасці. Напрыклад, адной з апошіх работ Леаніда Сенькі з’яўляюцца ручной работы шахматы. У поўнай красе і разнастайнасці можна паглядзець апошнія яго мастацкія вырабы ў названым магазіне.

Леанід Сенька – у ліку масцітых майстроў і з’яўляецца гонарам Стаўбцоўшчыны.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

←В США автомобиль протаранил ресторан: несколько пострадавших в критическом состоянии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика