Абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прайшоў на базе СШ №3

Источник материала:  
06.05.2018 — Разное

Асноўнай тэмай сустрэчы стала фарміраванне чытацкай пісьменнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Педагогі Гродзеншчыны дзяліліся вопытам у тым, як з дапамогай чытацкіх уменняў развіць у дзяцей славесна-вобразнае мысленне, эмацыянальную чуллівасць, творчае ўяўленне.

Абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў  беларускай мовы і літаратуры прайшоў на базе СШ №3
Свае напрацоўкі прадставілі і настаўнікі Зэльвеншчыны. Адкрыты ўрок па тэме “Антонімы” дала настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №3 Наталля Эльяшэвіч, майстар-клас “Бачу – успрымаю – запамінаю. Скрайбінг – інавацыйны спосаб візуалізацыі інфармацыі” правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №2 Наталля Ступчык, аб выкарыстанні электроннага сродку навучання “Падабайкі роднай мовы” для арганізацыі і стымулявання чытацкіх інтарэсаў вучняў расказала настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 г.п.Зэльва Наталля Гарчычка.

Абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў  беларускай мовы і літаратуры прайшоў на базе СШ №3

Удзельнікі семінара таксама пазнаёміліся з тым, як магчымасці абласнога рэсурснага цэнтра “Сістэма ацэнкі гатоўнасці старшакласнікаў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння на аснове сацыялагічнага маніторынгу” выкарыстоўваюцца ў арганізацыі пазакласнай дзейнасці. Увазе гасцей прадставілі дзеючы пры школе гурток “Юны журналіст” і праект “Чалавек тыдня”, які рэалізуецца ва ўстанове адукацыі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Валянціны Духцік. Сімвалічна, что чарговым героем праекта стаў журналіст. Запрошаны да ўдзелу ў мерапрыемстве прадстаўнік рэдакцыі газеты “Праца” расказаў членам аб’яднання аба ўсіх дэталях прафессіі: яе плюсах і мінусах, выгодах і недахопах. Юныя журналісты паказалі відэа, знятае ў рэдакцыі, і пазнаёмілі педагогаў Гродзеншчыны са сваім школьным выданнем “Рытм”.

Абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў  беларускай мовы і літаратуры прайшоў на базе СШ №3

Працяг семінара ўключаў наведванне народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач”. Яго кіраўнік Лілія Сідорка распавяла аб арганізацыі экскурсійнай дзейнасці вучнямі. Трэба адзначыць, усе экскурсіі ў музеі праводзяцца на роднай мове. Вось гэта культурацэнтрычны падыход!

Абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў  беларускай мовы і літаратуры прайшоў на базе СШ №3

Падводзячы вынікі семінара, метадыст Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Гузава адзначыла, што фарміраванне чытацкай пісьменнасці вучняў – адзін з прыярытэтных напрамкаў арга-нізацыі адукацыйнага працэсу. І ўсе настаўнікі-філолагі Гродзеншчыны павінны яго развіваць. Семінар даў для гэтага ўсе “шпаргалкі”.

Алеся РОБАК

 

←Как прописан дресс-код для гостей инаугурации Путина. Фотофакт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика