Лідарам палявых работ на Кіраўшчыне— віншаванні і ўзнагароды!

Источник материала:  
03.05.2018 — Разное

Лідарам палявых работ на Кіраўшчыне— віншаванні і ўзнагароды!

Райкам прафсаюза работнікаў АПК падвёў прамежкавыя вынікі працоўнага спаборніцтва на веснавых палявых работах.

Згодна адпаведнай пастановы “Аб задачах гаспадарчых і прафсаюзных органаў аграпрамысловага комплексу па арганізаваным правядзенні сяўбы 2018 года”, а таксама прадастаўленых сельгасарганізацыямі аператыўных дадзеных аб ходзе веснавых палявых работ, з мэтай стымулявання высокапрадукцыйнай працы было прынята рашэнне аб узнагароджванні шэрагу трактарыстаў-машыністаў, якія дасягнулі найвышэйшых вынікаў у ходзе працоўнага спаборніцтва, Падзячнымі пісьмамі раённай арганізацыі прафсаюза АПК, каштоўнымі падарункамі і вымпеламі лідараў спаборніцтва.

У ліку перадавых працаўнікоў адзначаны: Дзмітрый Кахновіч і Мікалай Дрозд з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур, Пётр Дрозд з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” — на сяўбе цукровых буракоў, Віктар Скрыпуноў з СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” — на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур, Сяргей Ганчарэнка з ААТ “Дабаснянскае” — на ўнясенні мінеральных угнаенняў, Уладзімір Бычкоў з КСУП “Жылічы” — на ўнясенні арганікі, Сяргей Акуленка з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — на пагрузцы арганікі.  

У мінулы аўторак, калі адзначалася Свята працы, старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер пабывалі на палетках ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, КСУП “Жылічы” і ААТ “Дабаснянскае” і ўручылі заслужаныя ўзнагароды шэрагу лепшых працаўнікоў.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў павіншаваў механізатараў са Святам працы, выказаў ім пажаданні далейшых поспехаў у працы, пацікавіўся ходам веснавых палявых работ, аплатай працы, арганізацыяй харчавання і іншымі надзённымі пытаннямі.

Лідарам палявых работ на Кіраўшчыне— віншаванні і ўзнагароды!

Лідарам палявых работ на Кіраўшчыне— віншаванні і ўзнагароды!

Лідарам палявых работ на Кіраўшчыне— віншаванні і ўзнагароды!

На здымках: старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў уручае ўзнагароды Мікалаю Дразду і Дзмітрыю Кахновічу з ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага»; старшыня ракама прафсаюза работнікаў АПК Віктар СТАВЕР віншуе Сяргея Ганчарэнку з ААТ «Дабаснянскае»; Уладзімір Бычкоў з КСУП «Жылічы»; Сяргей Акуленка з ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага».

←Саакашвили объединяет грузинскую оппозицию накануне президентских выборов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика