Каля гаража аўтазакаў МУС знайшлі больш за 200 снарадаў
03.05.2018 15:30
—
Разное
Фота: прэс-служба ўнутраных войск МУС.
У Мінску знайшлі больш за 200 снарадаў часоў Другой Сусветнай вайны. Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўнутраных войскаў МУС.
Небяспечная знаходка была выяўленая па адрасе вуліца Вірская, 44, недалёка ад будынка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Недалёка, дарэчы, знаходзіцца і гараж аўтазакаў. Вуліца Вірская знаходзіцца недалёка ад цэнтра Мінска, каля вуліцы Чкалава.
"Вайскоўцы выбухатэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў на паверхню зямлі дасталі больш за 200 снарадаў. Работы працягваюцца", — паведамілі ў прэс-службе ўнутраных войскаў МУС.