На пажары ў Брэсцкім раёне выратавалі 12 чалавек
Фота: mchs.gov.by
Зранку 1 траўня, каля 7-й гадзіны, брэсцкім ратавальнікам паведамілі пра пажар у трохпавярховым шматкватэрным жылым доме ў вёсцы Вельямовічы Брэсцкага раёна.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што пажар узнік у кватэры на першым паверсе, пад'езд быў задымлены.
У кватэры пражывае сямейная пара — 57-гадовы муж і 56-гадовая жонка Часова разам з імі жыве 31-гадовая дачка з сваім 6-гадовым сынам. На момант пажару ў кватэры былі дзед з унукам (жонка і дачка гаспадара кватэры з'ехалі на працу).
Да прыбыцця ратавальнікаў падраздзяленняў МНС сусед, які пражываў у кватэры на другім паверсе, адчуў пах дыму, спусціўся на першы павсусед з другога паверху дапамог гаспадару і ўнуку выйсці з кватэры. Ён знайшоў іх у калідоры за два метры ад уваходных дзвярэй на падлозе. Дзед з унукам спрабавалі выбрацца з кватэры самастойна.
Лекары шпіталізавалі гаспадара кватэры ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной лякарні з папярэднім дыягназам "апёк верхніх дыхальных шляхоў, атручванне прадуктамі гарэння", яго стан здавальняючы. Унук быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай дзіцячай абласной лякарні з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння", яго стан таксама здавальняючы.
З кватэраў трэцяга паверха па трохкаленных лесвіцах і аўталесвіцы супрацоўнікі МНС выратавалі 10 чалавек (з іх двое дзяцей). З кватэраў першага і другога паверхаў самастойна эвакуяваліся 5 чалавек.
Агонь знішчыў унутранае аздабленне і маёмасць у памяшканні кухні, у кватэры закураныя сцены і столь. Таксама закураныя сцены і столь на лесвічнай клетцы першага паверха, пашкоджаная аконная шыба кватэры на другім паверсе.
Прычына пажару высвятляецца.