Рагачоўскія ратавальнікі дапамаглі хлопчыку, рука якога захрасла ў лавачцы
02.05.2018 11:41
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
1 траўня каля 13-й гадзіны рагачоўскіх ратавальнікаў выклікалі на дапамогу дзіцяці. Хлопчык заціснуў руку ў лаўцы на прыпыначным пункце Інтэрнацыянальная.
На месцы здарэння ратавальнікі высветлілі, што трохгадовы хлопчык засунуў локаць правай рукі паміж драўлянымі перамычкамі лаўкі. Самастойна дастаць руку ён не мог.
Пры дапамозе аварыйна-выратавальнага абсталявання супрацоўнікі МНС расціснулі драўляныя перамычкі лавы і вынялі захраслую руку дзіцяці. Стан хлопчыка здавальняючы, шпіталізацыя яму не спатрэбілася.