Мінімальная тэмпература паветра мінулай ноччу, перадае гідраметэацэнтр Беларусі, ў краіне знаходзілася ў межах +8..+15°C. Сярэднясутачная тэмпература паветра за 1 мая склала +17..+21°C, што на 8-11°С перавышае кліматычную норму.
У бліжэйшы час надвор’е ў Нясвіжскім раёне істотна не зменіцца. Чакаецца цёплае надвор’е з пераменнай воблачнасцю, без ападкаў.
Сёння ў Нясвіжы да +23 °C, у чацвер — да +25 °C , а ў пятніцу сіноптыкі абяцаюць сонечнае надвор’е і да +27 °C днём, +15 °C — ноччу.
На выхадныя тэмпература крыху зменіцца: у суботу ўдзень +20 … +22 °C, ноччу каля +11 °C. А ўжо з нядзелі паветра ў Нясвіжы прагрэецца толькі да +19 °C, у панядзелак удзень — +21 °C, уначы +8 — +10 °C. Захаваецца пераменная воблачнасць, без ападкаў.