Грамотами и премиями наградят лучших тружеников Бешенковиччины
Як расказала рэдакцыі "Зары" старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Я. С. Фіешка, пераможцай на сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых культур прызнаецца гаспадарка, якая забяспечыць правядзенне веснавой сяўбы ў аб'ёмах, вызначаных заданнем, у аптымальныя тэрміны і на высокім агратэхнічным узроўні, завершыць сяўбу збожжавых і зернебабовых культур да 9 мая 2018 года з выкананнем усіх патрабаванняў тэхналагічных рэгламентаў па вырошчванні сельскагаспадарчых культур, выканае заданні па пашырэнні ўдзельнай вагі пасеваў як у чыстым выглядзе, так і ў сумесях ў структуры шматгадовых траў 80%.
— Не дапускаюцца парушэнні правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі, — падкрэсліла Яўгенія Сцяпанаўна. — Пры падвядзенні вынікаў таксама ўлічваюцца ўзровень забеспячэння работнікаў, занятых на вясенне-палявых работах, санітарнымі і бытавымі ўмовамі.
Гаспадарка, якая зойме прызавое месца па выніках раённага працоўнага спаборніцтва, узнагароджваецца Ганаровай граматай упраўлення райсельгасхарчу, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Сярод механізатараў, якія дасягнулі найбольшай выпрацоўкі на вясенне-палявых работах з добрай і выдатнай якасцю, лідараў вызначаць па чатырох відах работ: падрыхтоўка глебы; унясенне мінеральных угнаенняў пад сяўбу яравых і азімых культур, шматгадовых траў; сяўба яравых збожжавых і зернебабовых культур; хімпраполка азімых.
Механізатарам, якія занялі прызавыя месцы, уручаецца Грамата ўпраўлення райсельгасхарчу, райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовая прэмія за кошт гаспадаркі (пры наяўнасці грашовых сродкаў) у памеры: за 1-е месца — 10 базавых велічынь, за 2-е —8 б. в., за 3-е месца – 6 б. в.