У Гомелі знайшлі байкера, за якім гнаўся даішнік і загінуў (відэа)

Источник материала:  
01.05.2018 12:58 — Разное
У Гомелі знайшлі байкера, за якім гнаўся даішнік і загінуў (відэа)
Фота: Progomel.by

Міліцыянты Гомельскай вобласці знайшлі матацыкліста, падчас пагоні за якім загінуў інспектар ДАІ. Як інфармуе сайт progomel.by, гэта 21-гадовы жыхар Рэчыцы. 

Трагічнае ДТЗ, як паведамляла Еўрарадыё, адбылося ўвечары 30 красавіка ў Гомелі. Інспектары ДАІ на матацыклах з уключанымі пробліскавымі маячкамі пераследавалі матацыкл "Хонда CBR" без рэгістрацыйных знакаў. Байкер не спыніўся, а паспрабаваў уцячы ад даішнікаў.

На вуліцы Фядзюнінскага адзін з інспектараў сутыкнуўся з аўтамабілем "Нісан Кашкай", які ехаў у спадарожным напрамку і рабіў разварот з крайняй левай паласы. Кіраваў машынай 61-гадовы гамяльчук. Ад удару аўто адкінула на сустрэчную паласу, а матацыкл загарэўся.

30-гадовага інспектара ДАІ з цяжкімі траўмамі даставілі ў рэанімацыю Гомельскай абласной клінікі, дзе ён памёр. Кіроўца і пасажыр "Нісан Кашкай" пры ДТЗ не пацярпелі.

Міліцыя Гомельскай вобласці выявіла кіроўцу матацыкла "Хонда CBR№. Гэта 21-гадовы жыхар Рэчыцы, які не мае пасведчання на права кіраванне матацыклам. Па звестках міліцыі, малады чалавек таксама неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху. Цяпер Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. 

←Россия осталась без Кубка мира по биатлону

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика