У Магілёве "хуткая" перакулілася пасля сутыкнення з легкавіком
01.05.2018 14:28
—
Разное

Фота з акаўнту Віталя Макаранкі ў Фэйсбуку
У Магілёве аўтамабіль "хуткай дапамогі" перакуліўся пасля сутыкнення з легкавіком. Падрабязнасці ДТЗ агенцтва БЕЛТА даведалася ў УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Аўтааварыя здарылася зранку 1 траўня. На скрыжаванні сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і машына "хуткай дапамогі". Пры здарэнні аўтамабіль медыкаў перакуліўся. Пацярпелі два чалавекі з брыгады хуткай дапамогі.
Абставіны здарэння высвятляюцца.