22-гадовая пасажырка аўто загінула ў ДТЗ пад Лунінцам

Источник материала:  
01.05.2018 15:51 — Разное
22-гадовая пасажырка аўто загінула ў ДТЗ пад Лунінцам
Фота: gaibrest.by

Увечары 30 красавіка, каля 20.40, на 11-м кіламетры аўтадарогі "Лунін — возера Белае — Бастынь" адбылася аўтааварыя са смяротным вынікам, паведамляе gaibrest.by.
  
Паводле папярэдняй інфармацыі, 22-гадовая жыхарка Лунінецкага раёна кіравала аўтамабілем "Пежо". На закругленні дарогі ўлева яна не справілася з кіраваннем, з'ехала ў правы кювет і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва.
 
Пры ДТЗ загінула на месцы 22-гадовая жанчына, якая ехала на заднім пасажырскім сядзенні і не была прышпіленая рамянём бяспекі. Яе дачка (2017 года нараджэння) і 28-гадовы пасажыр былі дастаўленыя ў лякарню з рознымі траўмамі. Дзяўчынку везлі без дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання, пацярпелы пасажыр таксама не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

←«Идите за оппами». На Первомае соратников Статкевича спрятали коммунисты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика