Інспектар ДАІ ў Гомелі насмерць разбіўся на службовым матацыкле
01.05.2018 09:59
—
Разное
Фота з сацсетак
ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ў Гомелі 30 красавіка.
Трагедыя здарылася недалёка ад будынка гарадской Дзяржаўтаінспекцыі на вуліцы Фядзюнінскага, 9, піша sb.by. У смяротнай аўтааварыі разбіўся інспектар ДАІ.
Па словах відавочцаў, супрацоўнік ДАІ на матацыкле BMW пагнаўся за байкерам. Падчас пагоні інспектар выехаў на паласу сустрэчнага руху. Пры гэтым даішны матацыкл урэзаўся ў аўтамабіль Nissan, які рабіў разварот.