ДТЗ пад Чэрвенем: Кіроўца загінуў, пасажыр цяжка траўмаваны
29.04.2018 16:25
—
Разное

Фота: ДАІ
Смяротнае ДТЗ адбылося пад Чэрвенем удзень 28 красавіка. Ля вёскі Кутузаўка 35-гадовы жыхар Бабруйска, які ехаў у бок Смалявічаў на аўтамабілі Рэно-Лагуна, не справіўся з кіраваннем і выскачыў у кювет. Там машына ўрэзалася ў дрэва.
Кіроўца загінуў. Яго 63-гадовы пасажыр трапіў у лякарню з цяжкімі траўмамі. Па факце аварыі вядзецца праверка, паведамляе прэс-служба Мінскай абласной ДАІ.