В ходе республиканской акции «Наш животновод»

Источник материала:  
28.04.2018 — Разное
>

В ходе республиканской акции «Наш животновод» Падчас рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» у раёне адзначаны ўзнагародамі лепшыя фермы і работнікі важнейшай галіны сельгасвытворчасці. 

 

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель падкрэсліў, што ўсе аператары і даглядчыкі, загадчыкі ферм і слесары-наладчыкі, ветурачы і зоаветспецыялісты заслугоўваюць падзякі. Іх праца нялёгкая. Тых, хто дасягае высокіх паказчыкаў, трэба асабліва ўшаноўваць. Яны ўкладаюць у работу ўсё ўменне, вопыт, калі трэба — і ўласны час. Любяць сваю справу і адданыя ёй.


В ходе республиканской акции «Наш животновод» Акцыю «Наш жывёлавод» ініцыяваў рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання. Яе мэта — адзначыць лепшых, падзякаваць ім за працу. Кіраўнік раённай прафсаюзнай арганізацыі пабываў ва ўсіх гаспадарках і ўручыў перадавікам падарункі. Калектывы лепшых МТФ атрымалі электрачайнікі.


— Гарачая гарбата на ферме — сімвал яднання, таварыскасці і шчырай сумеснай працы. Мяркую, што электрачайнікі не застояцца на паліцах і паспрыяюць яшчэ больш зладжанай працы ў калектывах, — падкрэсліў Леанід Хахель.

На здымку: У час уручэння ўзнагарод калектывам МТФ «Слабада» у ААТ «Гвардзейскі» і МТФ «Гараўцы» ў ААТ «Туркова».

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

←Расписание движения автобусов на майские праздники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика