Што вас уразіла ў пасланні Прэзідэнта?

Источник материала:  
28.04.2018 — Разное

Карэспандэнты «Раённага весніка» папрасілі нашых чытачоў падзяліцца ўражаннямі ад выступлення Прэзідэнта пры звяртанні яго да беларускага народа і Нацыяльнага сходу са штогадовым пасланнем.

Што вас уразіла ў пасланні Прэзідэнта?Алена МАРЦІНОВІЧ, Хутарскі дзіцячы сад-сярэдняя школа:
— Незалежнасць дзяржавы, яе аўтарытэт, спакой у грамадстве, якаясная адукацыя, высокая культура і дасягненні ў спорце ў першую чаргу залежаць ад паспяховасці эканомікі. Прэзідэнт правільна адзначыў, што ў адрозненне ад іншых багатых на рэсурсы краін, свой поспех беларусы ствараюць самі – сваёй працай і інтэлектам. А задача настаўнікаў – выхаваць такога грамадзяніна. Спадабалася тое, што дзяржава і надалей будзе надаваць увагу развіццю адукацыі, рабіць усё магчымае, каб навучанне і выхаванне нашых дзяцей ішло ў нагу з часам.

Канстацін НЯБОРСКІ, в.Гарадзішча:Што вас уразіла ў пасланні Прэзідэнта?
— Радуе, што наша краіна праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку. Прэзідэнт адзначыў, што сёння, як ніколі адчуваецца, што страціць небяспеку вельмі лёгка, а вось захваваць яе каштуе неймаверных намаганняў. Стабільнасць і з’яданасць у дзяржаве даецца нялёгка. Таму кожны павінен несці адказнасць за парадак і мір у краіне. У нас пануюць грамадска-палітычная згода і міжканфесійны мір. А гэта – вялікая каштоўнасць.

Што вас уразіла ў пасланні Прэзідэнта?Святлана Цалуйка, в.Красны Дар, сацыяльны работнік:
Мэту зрабіць Беларусь высокатэхналагічнай і інфармацыйна развітай краінай падтрымліваю цалкам. У 21-ым стагоддзі заставацца ў аўтсайдэрах нельга. Мы – еўрапейская краіна.Чытала ў прэсе, што беларускія айцішнікі ў мінулым годзе зарабілі 620 мільёнаў долараў для нашай краіны. Пяць з дзесяці буйнейшых кампаній свету з’яўляюцца кліентамі нашых праграмістаў. Гэта выклікае гордасць. Але не трэба забываць і пра тых, хто корміць народ. Айцішнікі таксама хочуць есці. А розніца ў зарплатах паміж імі і простымі працаўнікамі вельмі вялікая.

Лілія Сушкевіч, г.Чэрвень, тэхработнік райбальніцы:Што вас уразіла ў пасланні Прэзідэнта?
Шмат паведамленняў у прэсе аб карупцыі кіраўнікоў. І Прэзідэнт пра гэта гаварыў. Службовыя асобы бяруць хабар за садзейнічанне ў атрыманні выгадных заказаў, дагавораў. А пасля за гэтыя здзелкі атрымліваюць значную ўзнагароду. Так чаго ж ім не хапае? Зарплата ж у іх немаленькая. Ды і пасрэднікаў шмат. Вялікая колькасць фірм, якія з паветра робяць грошы. Бяруць прадукцыю ў вытворцы, накручваюць працэнты і прадаюць спажыўцам.

Што вас уразіла ў пасланні Прэзідэнта?Аляксей Мялешка, г.Чэрвень, будаўнік:
Асабліва закранула паведамленне аб даўгах. Бюджэт краіны складаецца з падаткаў грамадзян і адлікаў арганізацый. Грамадзяне спраўна і ў поўнай меры выконваюць свае абавязкі. А калі ж даходы прадпрыемстваў стануць больш значнымі? Пакуль што, як сказаў Прэзідэнт, многія з іх наадварот, карыстаюцца бюджэтнымі датацыямі і матэрыяльнай падтрымкай на развіццё. Таму Аляксандр Рыгоравіч прапанаваў даць больш свабоды ініцыятывам кіраўнікоў, хто сам бачыць, якія віды вытворчасці і ў якіх аб’ёмах развіваць.

Уладзімір Харытановіч, г.Чэрвень:Што вас уразіла ў пасланні Прэзідэнта?
На мой погляд, правільная ацэнка дадзена рабоце транспарту. Сапраўды, чаму з Кіева ці Вільнюса танней, чым з Мінска, паляцець у іншыя краіны? У прыватнасці, на адпачынак у Турцыю ці Егіпет? Таксама вызывае заклапочанасць у кіраўніка дзяржавы стан дарог у населеных пунктах, работа аўтапаркаў. У маленькіх гарадах яны не рэнтабельныя. Прадпрыемствы атрымліваюць ад дзяржавы датацыі, але расходуюць яе неразумна.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА, Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтараў

←Появилось первое изображение массового электрокара Volkswagen

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика