Правілы аднолькавыя для ўсіх

Источник материала:  
28.04.2018 — Разное

На гэтым тыдні ў рамках комплексу мерапрыемстваў па папярэджванню дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту начальнік ДАІ Чэрвеньскага РАУС Аляксандр Івашкевіч і інспектар дарожна-патрульнай службы Алег Хайко наведалі заняткі секцыі мота і картынгу, якая працуе ў Чэрвеньскай РАС ДТСААФ. Падчас гутаркі з яе юнымі наведвальнікамі яны распавялі пра здарэнні, да якіх прыводзіць неабачлівасць матацыклістаў, пра парадак атрымання вадзіцельскага пасведчання катэгорый “А”, “А1” і “АМ”, а таксама пра адказнасць за кіраванне транспартам без правоў.

Правілы аднолькавыя для ўсіх
Комплекс мерапрыемстваў па папярэджванню дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту, які Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць на Чэрвеньшчыне з 20 да 30 красавіка, мае на мэце павысіць узровень бяспекі дарожнага руху і знізіць цяжар наступстваў аварый з удзелам вадзіцеляў двухколавых транспартных сродкаў. Супрацоўнікі ДАІ разам з добраахвотнымі дружыннікамі ладзяць рэйды па спыненню парушэнняў Правілаў дарожнага руху матацыклістамі, выяўленню канструктыўна змененых і незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку матацыклаў, мапедаў. Адмысловая ўвага надаецца месцам правядзення забаўляльных, спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў для моладзі, месцаў адпачынку, асабліва ў вячэрні і начны час.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

←Появилось первое изображение массового электрокара Volkswagen

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика